Экскурсія па Рэчыцкаму дзяржархіву для навучэнцаў сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы

25 жніўня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы пабывалі вучні сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы, якія наведваюць лагер працы і адпачынку «Верасок».

З мэтай знаёмства з гісторыяй архіва для рабят была праведзена экскурсія па архіву. Яны ўзнавалі, якія дакументы захоўвае Рэчыцкі дзяржархіў і ў чым заключаецца карысць работы архівістаў для грамадства.

У чытальнай зале архіва ўвазе шкаляроў быў прадстаўлены дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Гісторыя Вялікай Перамогі», прадрыхтаваны ў гонар 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

 

1-3. Навучэнцы сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі ў архівасховішчы №2 ЗДА ў г.Рэчыцы
4-7. Навучэнцы сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі на стацыянарнай выстаўцы і літаратурай з навукова-даведачнай бібліятэкі ЗДА ў г.Рэчыцы
8-9. Навучэнцы сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі»