Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве пры падрыхтоўцы і правядзенні выставы і гутаркі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе»

18 жніўня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» на базе ўстановы ў «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» вядучым архівістам Вікторыяй Кандраценка была падрыхтавана і прадстаўлена стэндавая выстаўка «Гісторыя ў кнігах», а таксама праведзена гутарка «Мы памяць гісторыі шануем» для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка».

Вядучы архівіст азнаёміла вучняў з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах мірнага насельніцтва, аб тых, хто абараняў наш край. Хлопцы ажыўлена дзяліліся ўражаннямі, расказвалі пра сваіх дзядуляў і прабабуляў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У чытальнай зале для наведвальнікаў была падрыхтавана стэндавая выстава «Гісторыя ў кнігах». Потым хлопцам было прапанавана пабываць у сховішчы, убачыць, як і дзе захоўваюцца дакументы.

 

1. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гутаркі з навучэнцамі летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка»
2-3. Вядучы архівіст пры правядзенні экскурсіі па архівасховішчы