Урок патрыятызму і кіналекторый у сярэдняй школе №6 г.Рэчыцы імя С.У. Сыча

15 жніўня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы правёў урок патрыятызму ў сярэдняй школе №6 г.Рэчыцы імя С.У. Сыча.

Напярэдадні Дня ваенна-паветраных сіл (у 2025 годзе – 17 жніўня) архівісты расказалі навучэнцам пра фондаўтваральніка архіва – стралка-радыста Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага метызніка, ганаровага грамадзяніна Рэчыцы Мікалая Пятровіча Радзанава. Увазе рабят былі прадстаўлены дакументы ветэрана (пасведчанні да ўзнагарод, фатаграфіі і інш.).

У гонар 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў сярэдняй школе №6 г.Рэчыцы імя С.У. Сыча адбыўся кіналекторый. Навучэнцы глядзелі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-2. Супрацоўнік ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы №6 г.Рэчыцы імя С.У. Сыча аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны М.П. Радзанаве
3. Навучэнцы і педагогі сярэдняй школы №6 г.Рэчыцы імя С.У. Сыча глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»