Віртуальная выстаўка занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне «Там, дзе зліваюцца Муха і Вец…»
У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» спецыялістамі ўстановы» Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне была падрыхтавана віртуальная выстава «Там, дзе зліваюцца Муха і Вец ..».
Выстава створана на аснове архіўных дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» і адкрытых інтэрнэт-крыніц; змяшчае копіі дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы ўзнікнення горада, развіцця прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі і культуры, у тым ліку ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
