Выставачны праект «ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ У ІМЯ БУДУЧЫНІ»

2 ліпеня 2025 г. на базе дзяржаўнай установы культуры «Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ У ІМЯ БУДУЧЫНІ». Праект арганізаваны сумесна з дзяржаўнай установай «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» і дзяржаўнай установай «Бягомльскі музей народнай славы».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Скамарошчанка М.М.

На мерапрыемстве быў заслуханы відэазварот намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кулінка С.В., які асвятліў асноўныя напрамкі супрацоўніцтва па падрыхтоўцы праекта і ролю Нацыянальнага архіва ва ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Скамарошчанка В.В. прадставіла падрыхтаваныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь выставу «Выстаялі і перамаглі» і зборнікі дакументаў.

Выстава «Выстаялі і перамаглі» прысвечана вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, экспазіцыя створана на аснове дакументаў НАРБ у супрацоўніцтве з БДАКФФД. Асаблівае месца ў выставе нададзена тэме партызанскага руху.

Магістральным напрамкам навукова-публікацыйную дзейнасці НАРБ з’яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. У выставачным праекце прадстаўлены зборнікі дакументаў, у якіх адлюстраваны наступныя тэмы:

– партызанскі рух («Партызанскі архіў», «Баграціён» і інш.);
– акупацыйны рэжым і палітыка генацыду («Без тэрміну даўнасці», «Котбус», «Корморан», «Халакост», «Архівы. Нічога, акрамя праўды» і інш.);
– спаленыя вёскі Беларусі і ўвекавечанне іх памяці («Забойцы Хатыні» і інш.).

Па выніках мерапрыемства ад імя старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Шубскага А.М. за актыўны ўдзел у рэалізацыі выставачнага праекта «ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ У ІМЯ БУДУЧЫНІ», важкі ўклад у папулярызацыю духоўнай і гістарычнай спадчыны краіны, патрыятычнае выхаванне насельніцтва, увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны Кулінку С.В. і Скамарошчанка В.В. уручаны падзячныя лісты.

Фота: Установа «Рэдакцыя раённай газеты «ВЕСНІК ГЛЫБОЧЧЫНЫ» Глыбоцкага раёна.

 

1. Выступленне М.М.Скамарошчанкі
2. Выступленне В.В.Скамарошчанка
3. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей супрацоўнікі і наведвальнікі
4. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей супрацоўнікі і наведвальнікі
5. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей супрацоўнікі і наведвальнікі