Новы фільм раскрывае таямніцы БДАМЛМ
У свет выйшаў новы дакументальны фільм таленавітага беларускага рэжысёра Юрыя Цімафеева «Захавальнікі часу», прысвечаны 65-годдзю з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Ён здымаўся у красавіку–маі 2025 года па замове тэлеканала «Беларусь 3» Белтэлерадыёкампаніі.
У фільм увайшлі матэрыялы, што апавядаюць пра гісторыю БДАМЛМ, які рупліва зберагае культурную спадчыну нашай краіны, асаблівасці фарміравання яе фондаў, паўседзённую працу архівістаў, шчыльнае супрацоўніцтва з установамі культуры Беларусі. Значная частка кадраў прысвечана ўзаемадзеянню з фондаўтваральнікамі. Гэта патрабуе ўмення архівістаў кантактаваць непасрэдна з людзьмі, беражліва ставіцца да іх спадчыны, наладжваць зносины з іх родзічамі і блізкімі.
У канцы здымачнага працэса Ю.Цімафееў падзяліўся з работнікамі БДАМЛМ сваімі ўражаннямі і прызнаўся, што падчас працы над фільмам удзельнікі здымачнай групы неаднойчы адкрывалі для сябе нечаканую спецыфіку функцыянавання як архіва-музея, так і архіўнай галіны наогул.
Пазнаёміцца з поўнай версіяй фільма «Захавальнікі часу» можна на Youtube канале самога рэжысёра. Кароткая рэжысёрская версія таксама даступна на канале БДАМЛМ.
Фільм «За іх словамі стаяла Перамога (Сведкі Вялікай Айчыннай)»
На фота: Здымачны працэс фільма «Захавальнікі часу»
![]() |
