Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прапануе віртуальную выставу да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Штогод 3 ліпеня мы адзначаем галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень нагадвае нам пра гераізм і стойкасць нашага народа, яго самаадданую барацьбу з ворагам на палях Вялікай Айчыннай вайны.

У год 80-годдзя Вялікай Перамогі – мы з асаблівым сумам і падзякай успамінаем тых, хто абараніў для нас права жыць пад мірным небам на сваёй зямлі. Беларускі народ памятае і шануе сваіх герояў, перадаючы памяць аб іх наступным пакаленням.

Супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстаўка «Ніхто не забыты і нішто не забыта».

Выстава размешчана на сайце дзяржархіва па спасылцы.