Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»
Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт.
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 даследчыкаў у вочным і завочным фарматах.
Супрацоўнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці былі падрыхтаваны 9 дакладаў, з якіх 7 былі агучаны на канферэнцыі. Тэмамі выступаў сталі: «Чашніцкі раён у асобах (1939-1941 гг.): кароткі агляд біяграфій кіраўнікоў рэгіянальнага звяна» (Т.B.Буевіч), «Злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Чашніцкага раёна: сведчаць архіўныя дакументы» (А.М.Бондарава), «Чашніцкая вольна-пажарная дружына (пачатак 1920-х гг.)» (А.Н.Юпатаў), «Зіновій Юр’еў – савецкі пісьменнік з Чашнікаў» (М.К.Алефірэнка), «Тактычныя вайсковыя вучэнні «Барацьба з парашутным дэсантам суперніка» па Чашніцкім раёне ў 1941 г». (А.У.Багданава), «Чашніцкая папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка» («Скіна»)» (Ю.А.Кісялёва), «Падзеі Вялікай Айчыннай вайны вачыма відавочцаў» (К.В.Богуш), «Іўдзейскія малітоўныя будынкі Чашнікскага рэгіёна ў 1850-я – 1930-я гг»., (К.Г.Карпекін), «Чарэйскі раён у сацыяльна-эканамічных і статыстычных адносінах (1924-1931 гг.)» (С.М.Мясаедава).
![]() |
1. Удзельнікі канферэнцыі |
![]() |
2. Праграма канферэнцыі |
![]() |
3. Праца секцыі |