«Старонкі іх жыцця». Саўмесная кніжна-дакументальная выстава да юбілейных дат з дня нараджэння беларускіх драматургаў Андрэя Макаёнка і Аляксея Дударава

06 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася саўмесная кніжна-ілюстрацыйная выстава «Старонкі іх жыцця», якая запрашае пагрузіцца ў свет двух выдатных беларускіх драматургаў, кінасцэнарыстаў і культурных дзеячаў – Андрэя Макаёнка і Аляксея Дударава, творцаў яркага, самабытнага таленту.

Андрэй Ягоравіч Макаёнак і Аляксей Ануфрыевіч Дудараў упэўнена крочылі па жыццёвай сцежцы, дзе так многа яркіх сюжэтаў і неабходных для творчасці тэм. На іх творах выраслі рэжысёры, акцёры, крытыкі, выхаваліся маладыя драматургі. П’есы, якія кожны рэжысёр раскрывае характары па-свойму – гэта заўсёды святочнае месца сустрэчы гледачоў са знаёмымі вобразамі, выпісанымі з жыцця.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў на экспанаванне ўнікальныя архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць падзеі біяграфіі Андрэя Ягоравіча Макаёнка і ўшанаванне яго памяці.

У ліку цікавых экспанатаў – першыя кнігі драматургаў: «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «На досвітку» (1951) – Андрэя Макаёнка, і «Святая птушка» (1979) – Аляксея Дударава.

 

1. Афіша выставы «Старонкі іх жыцця»
2. Кніжна-дакументальная выстава «Старонкі іх жыцця»
3. Загадчык аддзела М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі на выставе
4. Загадчык аддзела М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі на выставе
5. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе
6. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе