Аб правядзенні аглядных экскурсій спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе»

З 3 па 5 чэрвеня 2025 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі восем аглядных экскурсій па архіве для навучэнцаў аздараўленчых лагераў сярэдніх школ №№6, 9 г.Кобрына, гімназіі г.Кобрына, Кобрынскага раённага цэнтра экалогіі, турызму і краязнаўства і працоўнага лагера сярэдняй школы №4 г.Кобрына.

Дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, аб асноўных напрамках яго дзейнасці, фондах, якія захоўваюцца ў архіве, спецыфіцы працы з архіўнымі дакументамі і азнаёміліся з умовамі іх захоўвання. Пабывалі ў архівасховішчы.

У чытальнай зале школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны пад назвай «Падарожжа ў свет дакументаў», адгадвалі загадкі на архіўную тэматыку.

Вучням аздараўленчых лагераў былі прадэманстраваны сацыяльныя ролікі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Перамогі, а для хлопцаў і дзяўчат працоўнага лагера «Патрыёт» ажыццёўлены паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».

 

1. Школьнікі падчас экскурсіі па архіве
2. Наведванне дзецьмі архівасховішча
3. Дзеці падчас віктарыны
4. Вучні падчас адгадвання загадак
5. Дзеці падчас прагляду сацыяльных ролікаў
6. Навучэнцы працоўнага лагера падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»