23 мая 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №31 г.Віцебска
Падчас экскурсіі юныя наведвальнікі атрымалі ўяўленне аб сучасным архіве як установе і сетцы архіваў у Рэспубліцы Беларусь, даведаліся, што такое гістарычная крыніца, архіўны дакумент і архіўны фонд, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, працай рэстаўратараў і выставамі, падрыхтаванымі Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.
![]() |
1. Падчас азнаямлення з працай рэстаўратара Ю.У.Дацэнка |
![]() |
2. У адным з архівасховішчаў |
![]() |
3. У чытальнай зале архіва |