«Прафілактыка экстрэмізму, карупцыі і супрацьдзеянне фінансаванню тэрарызму» – тэма сустрэчы з экспертам па прававых пытаннях у Цэнтральнай лабараторыі
22 мая 2025 года ў Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча супрацоўнікаў з начальнікам аддзялення Партызанскага раённага аддзела УСК па г.Мінску М.М.Странгельскім.
Эксперт абмеркаваў з калектывам меры прафілактыкі экстрэмізму, карупцыі, а таксама процідзеяння фінансаванню тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, растлумачыўшы ключавыя нормы заканадаўства ў гэтых сферах.
Мікалай Мікалаевіч распавёў, як праваахоўныя органы змагаюцца з распаўсюджваннем радыкальных ідэй, карупцыйнымі схемамі і каналамі фінансавання незаконных арганізацый. Ён падрабязна патлумачыў, якая адказнасць прадугледжаная за парушэнні.
«Карупцыя і экстрэмізм руйнуюць давер да дзяржавы. Нават малыя парушэнні ствараюць глебу для больш сур’ёзных злачынстваў», – падкрэсліў ён.
Асобна абмеркавалі, як распазнаваць спробы ўцягвання ў супрацьпраўную дзейнасць. Былі дадзены выразныя рэкамендацыі як паступаць у такіх выпадках і не паддавацца на правакацыі.
Мерапрыемства стала часткай сістэмнай работы па павышэнню прававой дасведчанасці супрацоўнікаў і ўмацаванню карпаратыўнай культуры, заснаванай на законапаслухмянасці і сацыяльнай адказнасці.
![]() |
1. Начальнік аддзялення Партызанскага раённага аддзела УСК па г.Мінску М.М.Странгельскі і дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (у прэзідыуме, злева– направа) падчас абмеркавання мер прафілактыкі дэструктыўных праяўленняў |
![]() |
2. Калектыў лабараторыі падчас сустрэчы |