Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў правёў круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе» для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі БДУ
У рамках курсаў павышэння кваліфікацыі, арганізаваных Беларускім дзяржаўным універсітэтам, 20 мая 2025 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткова прайшоў круглы стол на тэму «Сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе».
Адкрываючы круглы стол, А.Я.Цвяткоў гаварыў аб новых формах выкарыстання архіўных дакументаў, укараненні тэхналогій штучнага інтэлекту ў работу архівістаў, сучасных тэндэнцыях у падрыхтоўцы выставачных праектаў – стэндавых і віртуальных, развіцці навуковай дзейнасці, асваенні новых напрамкаў публікацыйнай дзейнасці. Асаблівую ўвагу Аляксей Яўгенавіч звярнуў на прымяненне кадравых тэхналогій пры падборы кадраў і выкарыстанне патэнцыялу маладых архівістаў.
Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава коратка расказала аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, падкрэсліўшы поспехі ў выставачнай і публікацыйнай дзейнасці.
На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія адказалі на пытанні калег, а потым правялі экскурсію па архіве.
Падобныя прафесійныя сустрэчы заўсёды маюць станоўчы эфект, паколькі даюць магчымасць архівістам з розных рэгіёнаў пазнаёміцца, падзяліцца вопытам, задаць хвалюючыя пытанні і разам знайсці на іх адказы.
![]() |
1. На адкрыццi круглага стала выступаюць намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў і намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава |
![]() |
2. Слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі падчас правядзення круглага стала |
![]() |
3. Знаёмства з працэсам рэстаўрацыі дакументаў праводзіць вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў З.С.Шугаева |
![]() |
4. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч знаёміць слухачоў з дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
5. Намеснік дырэктара А.А.Стуканава расказвае аб арганізацыі працэса аблічбоўкі дакументаў |
![]() |
6. Вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання Т.І.Брылёва знаёміць гасцей з дакументамі асабістых фондаў |
![]() |
7. Экскурсію ў сховішча праводзіць загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш |
![]() |
8. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архiўнага фонда Т.А.Шаўчэнка чытае лекцыю для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі |