Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ўрока ў рамках акцыі «Юны архівіст»

16 мая 2025г. архівістам 2кваліфікацыйнай катэгорыі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Вікторыяй Рудэнка былі праведзены заняткі з навучэнцамі ДУА«Сярэдняя школа №75 г.Гомеля». Сумесна з кіраўніком групы – настаўнікам гісторыі Антонам Ярмоленкам навучэнцы пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі з асабістага фонду гісторыка-архівіста Карасёва Анатоля Дзмітрыевіча. Мэтай даследаванняў з’яўляецца выяўленне і вывучэнне дакументаў, звязаных з дзейнасцю ваенных разведчыкаў Гомельшчыны. Звесткі, атрыманыя ў выніку даследчай дзейнасці, гурткоўцы плануюць выкарыстоўваць у навучальнай і творчай дзейнасці.

 

1. Архівіст В.Рудэнка праводзіць заняткі з навучэнцамі
2. Гурткоўцы з настаўнікам гісторыі А.Ярмоленка вывучаюць дакументы