Удзел архівістаў у Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў – 2025» у Полацку
17 мая 2025 года ў Полацку прайшла ўсімі ўпадабаная акцыя «Ноч музеяў». У гэтым годзе яе прымеркавалі да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Прайсці міма было немагчыма. Каля музея педагогі і навучэнцы Сярэдняй школы №14 імя М.С. Грыневіча г.Полацку прадставілі канцэртную праграму ў фармаце open-air «Нам жыць і памятаць».
У музейных залах арганізаваны тэматычныя экскурсіі. У якасці экскурсаводаў выступілі навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў. Спецыяльна для гэтай экскурсіі падрыхтаваны матэрыялы, сабраныя вядомымі полацкімі краязнаўцамі ХХ стагоддзя. Наведвальнікі музея пазнаёміліся з самымі цікавымі, самымі яркімі, аднак, на жаль, забытымі старонкамі гісторыі, якія паўсталі ў інтэрпрэтацыі дзяцей. Многія факты палачане і госці горада пачулі ўпершыню.
Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку выступіў партнёрам у правядзенні Ночы музеяў у Краязнаўчым музеі горада Полацка.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна прыняла ўдзел у чатырох тэматычных экскурсіях, прадставіла праект «Адкрыты кінаархіў».
Прайшла дэманстрацыя дакументальных фільмаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і «Гісторыя Вялікай Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
![]() |
1-2. Міжнародная акцыя «Ноч музеяў – 2025» у Полацку. |