Удзел супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку ў мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
8 мая 2025 года на плошчы Свабоды ля помніка Вызваліцелям горада Полацка прайшла гарадская патрыятычная акцыя «У сэрцах навечна», прымеркаваная да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку прынялі ўдзел у акцыі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб загінуўшых у баях, усклалі кветкі ў памяць герояў-вызваліцеляў. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню патрыятызму і павагі да гісторыі сваёй краіны.
9 траўня ў Полацку архівісты прынялі ўдзел у шэсці «Беларусь памятае!» на Кургане Неўміручасці, далучыўшыся да сотняў гараджан, каб ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Шэсце «Беларусь памятае!» стала сімвалам адзінства пакаленняў, якая злучае ніткай паміж мінулым і сучаснасцю. Удзельнікі, ад малога да вялікага, ішлі плячом да пляча, несучы ў руках кветкі і сцягі, партрэты сваіх родных і блізкіх, тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба над галавой. Гучалі песні ваенных гадоў, выклікаючы слёзы на вачах ветэранаў і іх нашчадкаў.
Курган Неўміручасці, які ўзвышаецца над горадам, стаў месцам, дзе памяць аб героях ажывае ізноў і ізноў. Каля падножжа кургана адбыўся мітынг-рэквіем, дзе гучалі словы падзякі і смутку.
У гэты дзень, напоўнены смуткам і надзеяй, кожны адчуў сябе часткай вялікай сям’і, аб’яднанай агульнай гісторыяй.
![]() |
1. Архівісты на гарадской патрыятычнай акцыі «У сэрцах навечна». |
![]() |
2. Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку на шэсці «Беларусь памятае!» |