Аб правядзенні ўрока ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

8 мая 2025г. старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці М.Вашчанка прыняла ўдзел ва ўроку «Нам гэты свет завешчана берагчы» на базе УА «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў». Яна расказала дзецям аб значнасці партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мая Вашчанка паказала навучэнцам архіўныя дакументы герояў-партызан – узнагародныя лісты, у якіх змяшчаюцца звесткі аб узнагароджанні і дзейнасці партызан у атрадзе. Яна расказала пра партызанку Вырвіч Варвару, вядомую як «бандыт Каця». Вырвіч Варвара ваявала ў партызанскім атрадзе ім. Сталіна ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці і ўмела арганізавала разведку і сістэму сувязных. На рахунку ў гэтай смелай дзяўчыны было нямала паспяховых вайсковых дыверсій. Адной з такіх дыверсій стаў падрыў склада боепрыпасаў і харчовага склада ў Нова-Беліцы. За яе злоў немцы абяцалі вялікую ўзнагароду. У Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці захоўваецца ўзнагародны ліст Вырвіч Варвары з прадстаўленнем яе да медаля «Партызан Айчыннай вайны 1-ай ступені». У дакументальным фільме БДАКФФД «Беларусь партызанская Рэспубліка», які быў прадэманстраваны навучэнцам, Вырвіч Варвара разам з партызанамі ўваходзіць у вызвалены горад Добруш. Урок прайшоў у фармаце вуснага часопіса і быў насычаны выступленнямі навучэнцаў каледжа. Яны падрыхтавалі сцэнічныя нумары на вайсковую тэматыку. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання.

 

1. Старэйшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці М.Вашчанка расказвае пра партызанскі рух
2. М.Вашчанка паказвае навучэнцам дакументы аб узнагароджанні партызан 3. Музычны нумар пад гітару
3. Музычны нумар
4. Навучэнцы каледжа расказваюць пра вайну
5. Танцавальны нумар пад музыку ваенных гадоў