Лекцыя і кіналекторый для навучэнцаў Пінскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў

07.05.2025 на базе ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж будаўнікоў» была праведзена лекцыя ў рамках акцыі «Архівы-школе», прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад навучэнцамі выступіла архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Качаргіна Наталля Анатольеўна.

У межах мерапрыемства адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі». Сюжэт фільма раскрывае мужнасць і гераізм салдат, а таксама трагедыю мірнага насельніцтва.

Акрамя таго, супрацоўнікамі архіва была падрыхтавана банерная выстава архіўных дакументаў «80 гадоў Перамогі», а таксама сумесная з каледжам будаўнікоў выстава кніжных выданняў і фатаграфій на ваенную тэтатыку.

Мерапрыемства было накіравана на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, азнаямленненавучэнцаў з гістарычнымідакументамі і архіўныміматэрыяламі. Навучэнцы і госці сустрэчы праявілі жывую цікавасць, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прадстаўленых матэрыялах.

 

1. Архівіст Качаргіна Наталля праводзіць кіналекторый
2. Студэнты каледжа слухаюць даклад
3. Падчас правядзення лекцыі
4. Падча спрагляду фільма
5. Дэманстрацыя фільма
6. Банэрная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі архіва
7. Сумесная выстава кніжных выданняў