Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для супрацоўнікаў РУП «Магілёўэнерга» ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
6 траўня 2025 года напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правяла кіналекторый з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для супрацоўнікаў філіяла «Магілёўскія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».
Дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» быў створаны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Фільм заснаваны па хроніка-дакументальных матэрыялах і прысвечаны гераічнаму подзвігу савецкага народа. У фільме дэманструюцца асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны: напад гітлераўскай Германіі, абарона Брэсцкай крэпасці, бітва за Маскву, аперацыя «Баграціён», «рэйкавая вайна», баявыя дзеянні ва Усходняй Прусіі, бітва за Берлін.
![]() |
1. Загадчык аддзела Т.У.Шэўчык расказвае пра фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
2. Супрацоўнікі РУП «Магілёўэнерга» праглядаюць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |