Віктарына «Славе – не меркнуть. Традициям – жить» сярод працаўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі 6 мая 2025 года адбылася віктарына «Славе – не меркнуть. Традициям – жить» сярод працаўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў. Ідэя правядзення інтэлектуальнай гульні, прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны, была замацавана рашэннем калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам віктарыны выступіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам спаборніцтва ўдзельнікі мерапрыемства былі запрошаны на канцэрт «Каб пакаленні памяталі…», падрыхтаваны творчымі калектывамі ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска». Пранізліва і праўдзіва юныя артысты казалі і спявалі аб вайне, аб міры, аб далікатным чалавечым шчасці!
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» М.Б.Міхайлічэнка звярнуліся да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальнымі словамі. Кіраўнікі ў сваіх выступленнях гаварылі аб значнасці захавання дакументальнай спадчыны і гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, аб патрыятычным выхаванні і любві да Радзімы, аб развіцці супрацоўніцтва паміж архівістамі і ўстановамі адукацыі.
У віктарыне спаборнічалі 6 каманд:
«Непокоренные» – Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь;
«Факел победы» – Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі;
«Дети архивных кадров» – Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў;
«НАДО! Наука.Архивы.Документы.Отечество» – Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы;
«Цифровизатор» – Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці;
Аб’яднаная каманда – Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Трэба адзначыць, што глыбокія веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадэманстравалі ўсе каманды. Аднак прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
3 месца – Аб’яднаная каманда;
2 месца – каманда «Цифровизатор»;
1 месца – каманда «Дети архивных кадров».
Віншуем пераможцаў! Спадзяемся, што інтэлектуальная віктарына стане новай добрай традыцыяй архіўнай службы.
Асаблівую падзяку ўдзельнікі мерапрыемства выказваюць навучэнцам і педагогам ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» за гасціннасць, дапамогу ў арганізацыі віктарыны і кранальны канцэрт!
![]() |
![]() |
![]() |
1-3. Творчыя калектывы ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» |
![]() |
4. Удзельнікі віктарыны падчас канцэрта «Каб пакаленні памяталі…» |
![]() |
5. А.Л.Воінаў і М.Б.Міхайлічэнка выступаюць з прывітальным словам да ўдзельнікаў віктарыны |
![]() |
6. Падчас віктарыны |
![]() |
7. Падліковая камісія |
![]() |
8. А.Л.Воінаў віншуе М.Гарэліка, капітана каманды – пераможцы «Дети архивных кадров» (БДАКФФД) (БГАКФФД) |
![]() |
9. Удзельнікі віктарыны «Славе – не меркнуть. Традициям – жить» |