Пра ўдзел супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у адкрыцці выставы

5 мая 2025 года ў Мінскай гімназіі-коледжы мастацтваў адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнай экспазіцыі «Выява-Памяць-Кінадакумент», прысвечанай беларускім франтавым кінааператарам. Выстава, што змяшчае сем стэендаў, распавядае пра стваральнікаў кінахронікі Вялікай Айчыннай вайны: І.Вейняровіча, М.Берава, В.Цеслюка, Г.Удавянкова і інш. У адкрыцці выставы і навуковым семінары ўзяла ўдзел галоўны захавальнік фондаў БДАКФФД М.Д.Раманава.

Падчас навуковага семінара абмяркоўваліся пытанні кінадакументалістыкі як мастацтвазнаўчага феномена, праблемы захавання і рэпрэзентацыі кіналетапіснай спадчыны, праектная чыннасць навуковых і культурных устаноў.

 

1. Падчас урачыстага адкрыцця выставы. 05 мая 2025 г. Фота Ю.Іванова
2. Падчас правядзення навуковага семінара. 05 мая 2025 г. Фота Ю.Іванова