Цэнтральная лабараторыя правяла кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі» для старшакласнікаў гімназіі №42 г.Мінска імя Ж.І.Алфёрава

Кіраўніцтва ДУ «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у рамках акцыі «Архівы — школе» напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне правяло сустрэчу са старшакласнікамі гімназіі №42 г.Мінска імя Ж.І.Алфёрава.

Навучэнцы з вялікай цікавасцю азнаёміліся з прадстаўленай НАРБ банэрнай выставай «Выстаялі і перамаглі», якая размясцілася ў файе гімназіі. Затым у актавай зале перад праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага БДАКФФД, выступілі дырэктар Цэнтральнай лабараторыі У.Л.Клюйко і галоўны інжынер лабараторыі, член Савета ПА Беларускага саюза афіцэраў У.А.Вітушка, якія падкрэслілі масавы гераізм савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, важнасць захавання гістарычнай праўды ва ўмовах сучасных выклікаў і гатоўнасці да абароны Радзімы.

Пасля прагляду фільма, дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко перадаў бібліятэцы гімназіі выданні архіўнай службы Беларусі «Партызаны зямлі беларускай» і «Архівы. Нічога, акрамя праўды».

Намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце С.А.Дрозд цёпла падзякавала архіўную службу Беларусі за вельмі важную акцыю «Архівы – школе» для патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

 

1. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (злева ў цэнтры) выступае з уступным словам на адкрыцці банэрнай выставы
2. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (у цэнтры) адказвае на пытанні навучэнцаў гімназіі
3. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко прадстаўляе дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»
4. Галоўны інжынер лабараторыі У.А.Вітушка выступае перад навучэнцамі гімназіі
5. Намеснік дырэктара гімназіі С.А.Дрозд (злева) з падараванымі бібліятэцы выданнямі