Кіналекторый для навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа правялі супрацоўнікі занальнага дзяржархіва
Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» правялі кіналекторый з паказам фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Алена Тамковіч расказала навучэнцам аб важнасці і значнасці такіх мерапрыемстваў для будучых пакаленняў.
Архівіст Вольга Беразоўская расказала пра гісторыю стварэння фільма, пра ключавыя моманты кінахронікі.
На фота: Алена Тамковіч і Вольга Беразоўская падчас кіналекторыя.
![]() |