Наведванне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь работнікамі «Беларусбанка»

26 красавіка 2025 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі работнікі «Беларусбанка».

З прывітальным словам перад гасцямі выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Алена Аляксандраўна Стуканава. Яна распавяла пра гісторыю архіва і яго асноўных напрамках дзейнасці.

У рамках сустрэчы для слухачоў была праведзена экскурсія па архіве.

Загадчыкі структурнымі падраздзяленнямі архіва Інэса Уладзіміраўна Дарагуш і Вольга Юр’еўна Юркевіч правялі экскурсію і азнаёмілі гасцей з дакументамі фондаў асабістага паходжання і партызанскіх фарміраванняў.

Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Маргарыта Анатольеўна Старасценка прадэманстравала дакументы па гісторыі банкаўскай сістэмы БССР за 20-30-я гады XX ст.

У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для гасцей быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «История Великой Победы», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Па выніках сустрэчы А.А.Стуканава ўручыла гасцям ілюстраваны зборнік дакументаў «Операция «Багратион». Партизаны земли белорусской…».

 

1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь А.А.Стуканава выступае перад гасцямі
2. Госці падчас прагляду дакументальнага фільма
3. Загадчык аддзела М.А.Старасценка знаёміць гасцей з дакументамі па гісторыі банкаўскай сістэмы БССР
4. Работнікі «Беларусбанка» знаёмяцца з дакументамі архіва
5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш азнаямляе гасцей з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
6. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч азнаямляе гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
7. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь А.А.Стуканава ўручае работнікам Беларусбанка ілюстраваны зборнік «Операция Багратион». Партизаны земли белорусской…»