«Гісторыя Вялікай Перамогі» у цэнтры стандартызаціы, метралогіі і сертыфікацыі: ЗДА у г.Маладзечна працягае цыкл паказаў дакументальнага фільма
Напярэдадні знамянальнай даты – 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» працягваюць правядзенне кіналектарыяў з паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі». Так, 24 красавіка, загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі Алена Тамковіч і архівіст Марыя Мячкоўская наведалі Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Маладзечанскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» (Дзяржаўнае прадпрыемства «Маладзечанскі ЦСМС»).
У рамках правядзення паказу госці мерапрыемства даведаліся аб мэтах і задачах, якія ставілі перад сабой стваральнікі фільма, аб асноўных падзеях, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і адлюстраваных у кінахроніцы, а таксама аб рабоце архіва ў гэтым напрамку.
На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» і дзяржаўнага прадпрыемства «Маладзечанскі ЦСМС» падчас правядзення кіналекторыя.
![]() |