Аб правядзенні ўрока спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне да дня памяці Чарнобыльскай трагедыі

25 красавіка 2025 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №9 г.Кобрына» супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі ўрок «Чарнобыль – гэта памяць на шмат стагоддзяў» для вучняў 5 «В» класа.

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была самай разбуральнай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Важна памятаць пра страшную трагедыю таго часу, пра гераізм людзей, якія праявілі смеласць і адвагу пры ліквідацыі наступстваў аварыі.

Для школьнікаў таксама быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага спецыялістамі БДАКФФД да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

1. Урок да дня Чарнобыльскай катастрофы
2. Вучні падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»