Удзел БДАМЛМ у вечары памяці «Кинолента длиною в жизнь», прысвечаным 85-годдзю кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога В.Д.Рубінчыка

24 красавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у вечары памяці «Кинолента длиною в жизнь», прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння Заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі, савецкага, беларускага і расійскага кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога Валерыя Давідавіча Рубінчыка ў кінатэатры «Перамога» з удзелам вядомых дзеячаў беларускага кіно.

В.Д.Рубінчык нарадзіўся 17 красавіка 1940 года ў Мінску, у сям’і музычнага і тэатральнага дзеяча Давіда Ісаакавіча Рубінчыка. У 1962 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральнага інстытута і ў 1969 годзе – рэжысёрскі факультэт УДІКа. Працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1990 года — на «Масфільме». Выкладаў ва УДІКу. У 1999 годзе В.Д.Рубінчык узначаліў майстэрню рэжысуры кіно і тэлебачання ў Інстытуце сучаснага мастацтва ў Маскве, а з 2004 года стаў дэканам факультэта рэжысуры кіно і тэлебачання ў гэтай ВНУ. Пайшоў з жыцця 2 сакавіка 2011 года ў Маскве. Зняў больш за два дзесяткі мастацкіх кінастужак, сярод якіх «Красный агитатор Трофим Глушков», «Могила льва», «Последнее лето детства», «Дикая охота короля Стаха» і многія іншыя.

Вядучым вечара з’яўлялася Антаніна Аляксееўна Карпілава — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт і загадчык аддзялення экранных мастацтваў Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступілі генеральны дырэктар «Кінавідэапракату» У.М.Карачэўскі і генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Дз.С.Сямёнаў. Сваімі ўспамінамі аб рабоце з кінарэжысёрам В.Д.Рубінчыкам падзяліліся рэжысёр, акцёр і сцэнарыст, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР В.А.Нікіфараў, гукарэжысёр Д.С.Морс і іншыя.

Гасцям мерапрыемства быў прадэманстраваны фільм «Вянок санетаў», зняты В.Д.Рубінчыкам у 1976 годзе па матывах аповесці Віктара Муратава «Мы ўцякалі на фронт».

 

1. В.А.Нікіфараў, Д.С.Морс, А.А.Макаранка, Ю.І.Цімафееў
2. Падчас выступлення Д.С.Сямёнава
3. Падчас выступлення А.А.Карпілавай