24 красавіка 2025г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбылася інфармацыйная гадзіна з паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
У ходзе мерапрыемства навучэнцы 10«А»класа «Сярэдняй школы №10 г.Віцебска ім.А.К.Гараўца» азнаёміліся з дакументальным фільмам «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Для дзяцей таксама была праведзена экскурсія па архіве, на якой яны азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў і работай па забеспячэнні іх захаванасці, у тым ліку з работай рэстаўратараў.
![]() |
![]() |
![]() |
1–3 Навучэнцы падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
![]() |
4, 5 Навучэнцы на экскурсіі ў архівасховішчы |