39-годдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка 2025 г. спаўняецца 39 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гэтая дата ўвaйшла ў гicтopыю Бeлapyci i ўcягo чaлaвeцтвa як aднa з caмыx тpaгiчныx cтapoнaк XX cтaгoддзя.

Чарнобыльская катастрофа знайшла адлюстраванне ў шэрагу твораў беларускай культуры і мастацтва. У фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва захоўваецца багата творчых дакументаў дзеячаў літаратуры, якія прысвечаны гэтай тэме: раман Івана Шамякіна «Злая зорка», дакументальная аповесць Васіля Гігевіча і Алега Чарнова «Сталі воды горкія», аповесць Юрыя Станкевіча «Прузі», аповесць Таісы Бондар «Імем Айца і Сына», апавяданне Івана Пташнікава «Львы», п’еса Міколы Матукоўскага «Бездань», верш Уладзіміра Скарынкіна «Ніхто лугі не косіць пад Чарнобылем», верш Міколы Купрэева «26 красавіка», верш Генадзя Праневіча «Чарнобыльскі эпілог», розныя артыкулы і нататкі.

У гэты дзень мы шануем памяць тых, хто спыніў радыяцыйную стыхію, прадухіліў развіццё катастрофы, ахвяраваў сабой, выконваючы свой прафесійны абавязак. Чарнобыльская трагедыя павінна назаўжды застацца ў нашай памяці як суровы напамін пра неабходнасць засвоіць урокі мінулага і не дапусціць паўтарэння катастрофы, якая ў той ці іншай ступені адбілася на жыцці кожнай беларускай сям’і.

На сайце БДАМЛМ даступная для прагляду віртуальная выстава «26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі».

 

Марачкін А. «Маці Божая ахвяраў Чарнобыля». Абраз. Паштоўка. 1990.
Ф.59. Воп.2. Адз.зах.280. Л.21.