Сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
24 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі вучні школы №164 г.Мінска у колькасці 27 чалавек.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «История Великой Победы», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. I.У.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і іншымi дакументамі.
![]() |
1. Навучэнцы падчас наведвання архіва |
![]() |
2. І.У.Дарагуш распавядае навучэнцам пра гісторыю архіва |
![]() |
3. Навучэнцы падчас прагляду дакументальнага фільма |
![]() |
4. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
5. І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |