Прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
24 красавіка 2025г. напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне праведзена інфармацыйнае мерапрыемства з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для студэнтаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Перад пачаткам прагляду загадчыца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Алена Бондарава правяла лекцыю аб генацыдзе беларускага народа, значэнні архіўных дакументаў для вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
А.М.Бондарава са студэнтамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны |