Подзвіг народа – у дакументах і сэрцах: мерапрыемствы да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Цэнтральнай лабараторыі
24 красавіка 2025 года ў Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Подзвігу народа жыць у стагоддзях», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Аддаючы даніну памяці гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мерапрыемства аб’яднала супрацоўнікаў установы, каб ушанаваць памяць герояў, якія адстаялі свабоду Радзімы і падкрэсліць важнасць захавання гістарычнай праўды ва ўмовах сучасных выклікаў.
Адкрываючы сход, дырэктар Цэнтральнай лабараторыі У.Л.Клюйко адзначыў непарыўную сувязь паміж архіўнымі дакументамі і памяццю пра вайну. «Кожны адрэстаўраваны намі дакумент ваенных гадоў – гэта не проста папера, а жывое сведчанне трагедыі і нязломнай волі нашага народа. Мы абавязаныя абараніць гэтыя сведчанні ад спробаў фальсіфікацыі, каб будучыя пакаленні ведалі праўду аб цане Перамогі», – падкрэсліў ён.
Намеснік дырэктара С.І.Мязга ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу на ролі архівістаў у патрыятычным выхаванні: «Сёння, калі недружалюбныя нам краіны спрабуюць перапісаць гісторыю, наша задача – захаваць сапраўдныя сведчанні подзвігу і гэта з’яўляецца нашым укладам у барацьбу за гістарычную справядлівасць».
Кульмінацыяй мерапрыемства стаў прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага БДАКФФД пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Стужка, заснаваная на ўнікальных архіўных матэрыялах, узнавіла ключавыя этапы вайны на тэрыторыі Беларусі: гераічную абарону Брэсцкай крэпасці, маштабную аперацыю «Баграціён», партызанскую «рэйкавую вайну» і легендарны парад Перамогі 1945 года ў Маскве.
Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, будзе працягнуты – запланаваны ўдзел прадстаўнікоў Цэнтральнай лабараторыі ў тэматычнай віктарыне «Славе – не цьмянець. Традыцыям – жыць!», у сеансавым праглядзе кінадылогіі «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі», у правядзенні Урокаў памяці і дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў падшэфных установах адукацыі, а таксама ўдзел у мерапрыемстве па ўскладанні кветак да помніка Невядомаму Салдату на Вайсковых могілках г.Мінска.
![]() |
1. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко выступае з уступным словам у ходзе правядзення Адзінага дня інфармавання |
![]() |
2. Намеснік дырэктара С.І.Мязга выступае перад супрацоўнікамі лабараторыі з анатацыяй да фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
3. Супрацоўнікі лабараторыі за праглядам фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |