Тыдзень нулявога траўматызму ў Цэнтральнай лабараторыі: БЯСПЕКА – НАШ ПРЫЯРЫТЭТ

З 21 па 26 красавіка ў ДУ «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» прайшоў тыдзень нулявога траўматызму — цыкл мерапрыемстваў у рамках маштабнай ініцыятывы, накіраванай на ўмацаванне культуры бяспекі і прафілактыку вытворчага траўматызму.

Інжынерная служба на чале з галоўным інжынерам Вітушка У.А. сумесна з прафкамам арганізавала серыю навучальных заняткаў па бяспечным метадам працы, надаўшы асаблівую ўвагу правілам выкарыстання індывідуальных сродкаў абароны, кантролі ўмоў працы на працоўных месцах, тэсціраванню супрацоўнікаў па пытаннях аховы працы.

Напярэдадні летняга сезону для тэхнічнага персаналу правялі навучальныя тэарэтычныя і практычныя заняткі па працы з газонакасілкай і бензотрымерам. Удзельнікі адпрацавалі навыкі на практыцы, а затым прайшлі тэставанне для замацавання ведаў.

Таксама была праведзена вучэбная эвакуацыя супрацоўнікаў з адпрацоўкай дзеянняў пры пажары з практычнай адпрацоўкай тушэння ачага ўзгарання вогнетушыцелем.

Падводзячы вынікі тыдня на нарадзе, дырэктар лабараторыі Клюйко У.Л. адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі вышэйзгаданых мерапрыемстваў і зладжаныя дзеянні ўсіх супрацоўнікаў.

 

1. Практычныя заняткі па працы з газонакасілкай і бензотриммером
2. Тэставанне для замацавання ведаў праводзіць вядучы інжынер-тэхнолаг Цюшкевіч К.М.
3. Вучэбная эвакуацыя супрацоўнікаў
4. Вядучы архівіст-рэстаўратар Вішэўская Т.А. за практычнай адпрацоўкай тушэння ачага ўзгарання вогнетушыцелем