Удзел БДАМЛМ ў дыялогавай пляцоўцы «Эстафета пакаленняў» з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»

23 красавіка 2025 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у сумесным мерапрыемстве кінатэатра «Піянер», Савета ветэранаў і маладзёжнага савета Маскоўскай раённай г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі «Эстафета пакаленняў», прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дыялогавая пляцоўка «Эстафета пакаленняў» уключала выступленні Н.С.Калесніковіч, старшыні Маскоўскай раённай г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Н.Ф.Чарняк, старшыні Савета ветэранаў педагагічнай працы Маскоўскага раёна, ансамбля «Ад усёй душы». У рамках сустрэчы адбыўся прагляд фільмаў «Лагеры смерці» кінастудыі «Беларусьфільм» і «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» быў прадстаўлены Д.С.Самахвалавым, вядучым навуковым супрацоўнікам БДАМЛМ. Ён распавёў пра дзейнасць беларускіх рэжысёраў і кінааператараў у гады вайны і дзейнасць беларускіх архіваў па захаванні сацыяльнай памяці. Фільмы выклікалі вялікую цікавасць сярод удзельнікаў мерапрыемства, стаўшы падставай для глыбокіх разважанняў аб значэнні перамогі для нашай краіны.

 

1. Вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Д.С.Самахвалаў
2. Падчас сумеснага мерапрыемства «Эстафета пакаленняў»
3. Выступленне Н.С.Калесніковіч
4. Выступленне Н.Ф.Чарняк
5. Падчас паказу дакументальных фільмаў