Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў СШ №24 г.Магілёва ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

23 красавіка 2025 года напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правяла кіналекторый з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» на базе СШ №24 г.Магілева для навучэнцаў 9-11 класаў.

Дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» быў створаны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Фільм заснаваны па хроніка-дакументальных матэрыялах і прысвечаны гераічнаму подзвігу савецкага народа. У фільме дэманструюцца асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны: напад гітлераўскай Германіі, абарона Брэсцкай крэпасці, бітва за Маскву, аперацыя «Баграціён», «рэйкавая вайна», баявыя дзеянні ва Усходняй Прусіі, бітва за Берлін.

 

1. Загадчык аддзела Т.В.Шэўчык расказвае пра фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі».
2. Вучні СШ №24 г.Магілёва праглядаюць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі».