Паказы дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
З 16 па 22 красавіка 2025 г. напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» праведзены 16 паказаў дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Паказы з тэматычнымі лекцыямі прайшлі ў актавых залах сярэдніх школ №№1, 6, 8, 10, 12, 13, гімназіі №1, ліцэя №1 г.Ліды для вучняў 5-11 класаў, а таксама ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. У дні правядзення кіналекторыяў у сярэдняй школе №6 дэманстравалася банэрная выстава, падрыхтаваная да 80-годдзя Перамогі па дакументах асабістага паходжання, якія захоўваюцца ў архіве.
![]() |
1. Падчас правядзення паказаў дакументальнага фільма. |
![]() |
2. Падчас правядзення паказаў дакументальнага фільма. |