1 сакавіка 2018 г. БДАКФФД і ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» правялі выязную рэтраспектыву кінадакументаў з фондаў архіва
1 сакавіка 2018 года ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» сумесна з ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» правялі выязную рэтраспектыву кінадакументаў з фондаў архіва, якая прайшла ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Купалы г. Мінска.
У праграме выступілі: дырэктар ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» А. В. Кубышкіна, загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Т. Л. Рахманько; навучэнцы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі – выканалі музычныя творы М. П. Мусаргскага, беларускія народныя песні і песні савецкіх гадоў.
Былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы «Мінск абнаўляецца» (1946 г., рэж.З.Сплашноў), «Мой горад» (1961 г., рэж. В. Шэлег) аб аднаўленні і рэканструкцыі г. Мінска ў перыяд 1945-1961 гг. і кіначасопіс «Савецкая Беларусь» №2 (1977 г., рэж. Я. Колас)-спецвыпуск да святкавання міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка.







