«Архівы-школе»: аглядная экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 16 красавіка 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася аглядная экскурсія для навучэнцаў 2 курса ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Падчас мерапрыемства навучэнцы наведалі архівасховішча, дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі захоўвання дакументаў, пабывалі ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, чытальнай зале архіва. Супрацоўнікі архіва пазнаёмілі навучэнцаў з асаблівасцямі працы архівістаў, спецыфікай дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.

Навучэнцам таксама была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннаму аднаўленню горада Магілёва.

У завяршэнні мерапрыемства ў актавай зале архіва адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі Савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

1. Навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» падчас наведвання архівасховішча.
2. Навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» знаёмяцца з працай мабільных стэлажоў для захоўвання дакументаў.
3. Дырэктар архіва Святлана Шараева дэманструе навучэнцам УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» архіўныя дакументы.
4. Архівіст 1 катэгорыі сектара па аблічбоўцы дакументаў Алена Караткевіч паказвае навучэнцам працэс сканіравання дакументаў з дапамогай паточнага сканэра.
5. Навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» вывучаюць банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся»
6. Навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» знаёмяцца з архіўнымі дакументамі.
7. Вучні УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»