Прэзентацыя выставы «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
15 красавіка 2025г. у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена перасоўная выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах». Гэта сумесны праект Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння» i Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Праект распавядае пра гісторыю партызанскай барацьбы праз прызму біяграфій яе ўдзельнікаў.
Выставу прадставілі Генеральны дырэктар – галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сёння», член Савета Рэспублікі Д.А.Жук і дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Яны распавялі пра працу над інтэрнэт-парталам «Партызаны Беларусі» і пра тыя задачы, якія вырашае гэты мультымедыйны праект. А.К.Дземянюк таксама пазнаёміў удзельнікаў з перасоўнай выставай дакументаў.
Выставу наведала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.І.Качанава. Яна адзначыла значны ўклад Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння» і НАРБ у справу захавання гістарычнай праўды і ўвекавечання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
У сваю чаргу, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручыў Наталлі Іванаўне выданні архіва з серыі «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» па гісторыі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сёння» Д.А.Жук прадстаўляе выставу Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.І.Качанавай |
![]() |
2. Прэзентацыя выставы «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» |
![]() |
3. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае выданні НАРБ Н.І.Качанавай |
![]() |
4. Удзельнікі прэзентацыі выставы «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» |