Экскурсія работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм»

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм» звязвае шматгадовае і плённае супрацоўніцтва ў справе папулярызацыі нацыянальнай культуры і гісторыі нашай дзяржавы.

Першаснай арганізацыяй ТАА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь былі арганізаваны экскурсіі работнікаў архіва на кінастудыю.

Падчас экскурсіі архівісты наведалі здымачные павільёны, дзе здымаліся культавыя кiнакарціны, пазнаёміліся з працай сцэнарыстаў, рэжысёраў і акцёраў. Ўбачылі, як ствараюцца дэкарацыі, касцюмы і спецыяльныя эфекты, пачулі займальныя гісторыі пра здымкі, даведалiся пра некаторыя сакрэты кінаіндустрыі.

Работнікі архіва засталіся пад вялікім эмацыйным уражаннем пасля экскурсій.

 

1. Экскурсія работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм»
2. Экскурсія ў павільёнах кінастудыі
3. Экскурсія ў павільёнах кінастудыі
4. Работнікі архіва ў цэху падрыхтоўкі здымак
5. Рэквізіт цэха падрыхтоўкі здымак
6. Работнікі архіва ў цэху падрыхтоўкі здымак
7. Работнікі архіва ў цэху падрыхтоўкі здымак