Семінар і кіналекторый для прафсаюзных лідараў
На базе ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» 8 красавіка 2025 года прайшоў навучальны семінар для першасных прафсаюзных арганізацый Пінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Усяго ў семінары прынялі ўдзел прафсаюзныя лідары 63 пярвічак. Тэма семінара была: «Справаводства ў першасных прафсаюзных арганізацыях. Перадача дакументаў у архіў». На семінар быў запрошаны супрацоўнік Занальнага дзяржаўнага архіва у г.Пінску, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Гутарава Алена Іванаўна, якая распавяла аб ключавых момантах пры складанні наменклатуры, вопісаў, афармленні пратаколаў. Семінар стаў выдатнай платформай для абмену вопытам і атрымання новых ведаў.
Пасля правядзення семінара адбыўся кіналекторый. Удзельнікам семінара быў прадэманстраваны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. У час дэманстрацыі фільма |
![]() |
2. У час правядзення семінара |
![]() |
3. Архівіст Гутарава Алена праводзіць семінар |
![]() |
4. Слухачы задаюць пытанні, адзначаюць галоўныя пытанні |
![]() |
5. Дэманстрацыя фільма |
![]() |
6. Дэманстрацыя фільма |
![]() |
7. Дэманстрацыя фільма |