У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прайшла прафесійная сустрэча з прадстаўнікамі натарыята па абмене вопытам па аблічбоўцы дакументаў
9 красавіка 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшла сустрэча з прадстаўнікамі натарыята (архівістамі і ІТ-спецыялістамі г.Мінска, а таксама работнікамі апарата Беларускай натарыяльнай палаты), падчас якой абмяркоўваліся пытанні аблічбоўкі дакументаў і лічбавай трансфармацыі ў дзейнасці архіваў і натарыята.
З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Ён распавёў аб асноўных напрамках дзейнасці архіва.
Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава распавяла аб арганізацыі працэсу аблічбоўкі дакументаў у архіве.
Загадчык аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій М.М.Жылінская і загадчык сектара інфармацыйных камп’ютэрных тэхналогій Д.В.Грыцавец адказалі на пытанні прадстаўнікоў натарыята і правялі для гасцей экскурсію, падчас якой прадэманстравалі сканавальнае абсталяванне, працэс стварэння і апрацоўкі лічбавых копій архіўных дакументаў.
![]() |
1. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк выступае з прывітальным словам |
![]() |
2. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай |