Новае паступленне дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь – да 80-годдзя Перамогі
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) на пастаяннае захоўванне паступілі дакументы ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» з 1944 г.па 2005 г. у колькасці 554 спраў (фонд №1246, вопісы №8 і 9). Гэтыя дакументы, у тым ліку матэрыялы навуковага архіва, узбагацілі дакументальны комплекс НАРБ аб гераічных падзеях і трагічных старонках Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб увекавечанні памяці аб іх.
Вялікая група дакументаў адлюстроўвае гісторыю фарміравання экспазіцый музея і апісвае музейныя фонды, напрыклад, калекцыі партызанскіх сцягоў і партызанскіх рукапісных часопісаў. Аб развіцці музейнай справы сведчаць перададзеныя ў архіў сцэнарыі экскурсій за розныя гады, даведнікі па залах музея, а таксама экспазіцыйныя і тэматыка-экспазіцыйныя планы. Важнае значэнне маюць навукова-даследчыя і навукова-папулярныя распрацоўкі музея за яго больш чым 80-гадовую гісторыю: рукапісы манаграфій і артыкулаў работнікаў музея, уключаючы неапублікаваныя, біяграфічныя даведкі на выдатных дзеячаў партызанскага і падпольнага руху, удзельнікаў вызвалення Беларусі, Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы – ураджэнцаў Беларусі, спісы памятных месцаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, станаўлення і развіцця БССР, Вялікай Айчыннай вайны, і іншыя. Асаблівую цікавасць уяўляюць пратаколы пасяджэнняў мастацкага савета музея за 1945 – 1949 гг., якія могуць быць выкарыстаны для вывучэння гісторыі стварэння вядомых твораў мастацтва на ваенную тэматыку, напрыклад, карцін І.В.Ахрэмчыка «Пасяджэнне ЦК КП(б)Б у Лёзна» і Я.А.Зайцава «Парад партызан у Мінску». Акрамя таго, значная роля музея і яго філіялаў у міжнароднай дзейнасці знаходзіць адлюстраванне ў дакументах аб візіце прэзідэнта ЗША Р.Ніксана ў 1974 г., аб удзеле ў антываеннай выставе ў Японіі ў 1987 г., і іншых.
У НАРБ паступілі таксама копіі дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці звесткі і акты Беларускай рэспубліканскай камісіі садзейнічання ў рабоце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўліку прычыненых імі страт. Акрамя таго, у НАРБ перададзены копіі дакументаў, якія датычацца гісторыі захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Некаторыя з іх раней не публікаваліся, напрыклад, пратакол нарады ўдзельнікаў партызанскага руху ў БССР па пытанні збору ўспамінаў ад 25 сакавіка 1958 г., на якім была агучана каштоўная інфармацыя аб мемарыялізацыі гераічнага подзвігу партызан і падпольшчыкаў Беларусі. У выступленнях І.Д.Ветрава, П.З.Калініна, В.З.Коржа, В.І.Лівенцава і іншых удзельнікаў нарады змяшчаюцца ўспаміны аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падкрэсліваецца неабходнасць актывізацыі работы па збору матэрыялаў і напісанню гісторыі беларускага партызанскага і падпольнага руху.
Такім чынам, дакументы новага паступлення ў НАРБ уяўляюць сабой несумнеўную гістарычную значнасць і стануць каштоўным падарункам для даследчыкаў і ўсіх зацікаўленных да 80-годдзя Перамогі.
![]() |
1. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 314. Арк. 96. |
![]() |
2. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 314. Арк. 97. |
![]() |
3. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 314. Арк. 132. |
![]() |
4. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 42. Арк. 3. |
![]() |
5. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 42. Арк. 4. |
![]() |
6. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 42. Арк. 6. |
![]() |
7. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 42. Арк. 7. |
![]() |
8. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 2. Арк. 5. |
![]() |
9. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 2. Арк. 6. |
![]() |
10. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 2. Арк. 7. |
![]() |
11. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 2. Арк. 16. |
![]() |
12. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 2. Арк. 17. |
![]() |
13. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 2. Арк. 18. |
![]() |
14. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 2. Арк. 19. |
![]() |
15. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 2. Арк. 20. |
![]() |
16. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 21. Арк. 1. |
![]() |
17. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 9. Спр. 21. Арк. 2. |
![]() |
18. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 10. Арк. 13. |
![]() |
19. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 10. Арк. 33. |
![]() |
20. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 10. Арк. 35. |
![]() |
21. НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 10. Арк. 42. |
![]() |
22. Спіс выступленняў на нарадзе ўдзельнікаў партызанскага руху ў БССР па пытанні збору ўспамінаў (НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 188. Арк. 1а.) |
![]() |
23. Выступленне былога камісара 255-га партызанскага палка 8-й Рагачоўскай брыгады А.Н.Захаравай на нарадзе ўдзельнікаў партызанскага руху ў БССР па пытанні збору ўспамінаў (НАРБ. Ф. 1246. Воп. 8. Спр. 188. Арк. 13.) |