«Захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца пытаннем нацыянальнай бяспекі»: Ірына Карповіч, саветнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г.Мінску
У час медыяфоруму ў Маладзечне саветнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г.Мінску Ірына Карповіч агучыла важную пазіцыю: «Захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца пытаннем нацыянальнай бяспекі дзяржаў і народаў, якія з’яўляюцца спадкаемцамі пераможцаў».
Ірына Уладзіміраўна адзначыла, што з кожным годам усё менш застаецца ўдзельнікаў тых страшных падзей, а таму ў выхаванні маладога пакалення важную ролю адыгрывае інфраструктура памяці: «Гэта ў першую чаргу музеі, архівы, мемарыялы, фільмы, кнігі, мерапрыемствы, на якіх мы гаворым пра самыя страшныя ўрокі гісторыі чалавецтва».
Ірына Карповіч таксама нагадала аб беспрэцэдэнтных па сваёй жорсткасці і маштабах злачынствах супраць чалавецтва, якія абазначаны ёмістым словам «генацыд».
Статыстыка гаворыць сама за сябе: больш за 200 беларускіх вёсак былі спалены разам з жыхарамі – жанчынамі і груднымі дзецьмі. Беларусь у перыяд акупацыі ператварылася ў калектыўны канцлагер. «Сёння ідзе вайна за каштоўнасці і сэнс, таму наша задача фарміраваць грамадзяніна сваёй Айчыны, які, абапіраючыся на гісторыю, культуру, традыцыйныя духоўныя каштоўнасці, мог бы супрацьстаяць інфармацыйнай вайне, апелюючы бясспрэчнымі фактамі», – падкрэсліла саветнік, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што медыяфорум дазволіць яшчэ глыбей вывучыць старонкі гісторыі, знайсці новыя факты і асэнсаваць падзеі мінулага.
![]() |
![]() |
1-2. Выступленне саветніка Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г.Мінску Ірыны Карповіч. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
3-6. Удзельнікі медыямарафону. |