Адзіны дзень інфармавання ў Цэнтральнай лабараторыі: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова адзінства і развіцця

19 сакавіка 2025 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь» адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы падмурак адзінства і працвітання беларускага народа». Мерапрыемства стала важным крокам ва ўмацаванні прававой культуры і грамадзянскай усвядомленасці супрацоўнікаў лабараторыі.

У рамках мерапрыемства прайшла сустрэча працоўнага калектыву з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання, членам Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Ф.Гігіным.

Вадзім Францавіч падрабязна распавёў аб эвалюцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы ключавыя этапы яе развіцця і змены. У ходзе выступлення ён правёў параўнальны аналіз асноўнага Закона Беларусі з канстытуцыямі іншых краін, вылучыўшы як агульныя рысы, так і прынцыповыя адрозненні. Асаблівая ўвага была ўдзелена таму, што дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта не толькі прававы дакумент, але і сімвал адзінства народа, прыняты на агульнанацыянальным рэферэндуме. Яна адлюстроўвае дынамізм развіцця краіны, пераемнасць гістарычных традыцый і нацыянальных каштоўнасцяў беларускай дзяржаўнасці.

Пасля змястоўнай лекцыі ўдзельнікі мерапрыемства змаглі задаць пытанні, на якія В.Ф.Гігін даў разгорнутыя адказы. У завяршэнне сустрэчы, у суправаджэнні дырэктара лабараторыі У.Л.Клюйко, госць здзейсніў экскурсію па лабараторыі. Ён азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі, уключаючы мікрабіялагічныя даследаванні, рэстаўрацыю, пераплёт, мікрафільмаванне і аблічбоўку архіўных дакументаў, высока ацаніўшы ўзровень прафесіяналізму і тэхнічнай аснашчанасці ўстановы.

Праведзены адзіны дзень інфармавання стаў важнай падзеяй для калектыву лабараторыі, спрыяючы ўмацаванню ведаў аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе ролі ў жыцці кожнага грамадзяніна.

 

1. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання В.Ф.Гігін (на заднім плане злева) выступае перад калектывам лабараторыі
2. (злева направа) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання В.Ф.Гігін, дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко, загадчык аддзела аблічбоўвання і мікрафільмавання дакументаў В.І.Кулак за абмеркаваннем асаблівасцяў мікрафільмавання архіўных дакументаў
3. (злева направа) загадчык аддзела кансервацыі і рэстаўрацыі дакументаў І.В.Пацёкіна, дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко, памочнік дэпутата Д.В.Сінкевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання В.Ф.Гігін пры абмеркаванні сучасных рэстаўрацыйных матэрыялаў.