Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»

27 лютага 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» быў праведзены ўрок-экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, а таксама дакументы, якія сведчаць пра шкоду, прычыненую нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе сустрэчы для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд фільма, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама наведванне выставы архіўных дакументаў і фатаграфій «Героі Вялікай Перамогі», якая экспануецца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва.

Напрыканцы для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы, падчас якой хлопцы пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы архіва.

 

1. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства
2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства
3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства
4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас экскурсіі