Правядзенне занятку для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
26 лютага 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пагаднення аб супрацоўніцтве з Установай адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праведзены занятак для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута.
У рамках мерапрыемстваў намеснік дырэктара архіва Сяргей Рындзін распавёў гасцям пра асноўныя вехі гісторыі НГА Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. Загадчык аддзела старажытных актаў Аксана Раманкевіч распавяла аб арганізацыі дазнання і вышуку злачынцаў на беларускіх землях у часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, прачытала і пераклала слухачам фрагмент тэксту на старабеларускай мове. Пасля гэтага гасцям быў дадзены час на тое, каб азнаёміцца з узорамі актавых кніг судовых устаноў XVI–XVIII стст. і матэрыяламі найбольш гучных крымінальных спраў канца XIX – пачатку XX ст., што захоўваюцца ў фондах НГА Беларусі.
Прадстаўленая інфармацыя выклікала вялікую цікавасць у гасцей архіва. Пасля занятку работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей.
![]() |
1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін праводзіць занятак |
![]() |
2. Загадчык аддзела старажытных актаў Аксана Раманкевіч распавядае аб актавых кнігах XVII – XVIII ст. |
![]() |
3. Слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь |
![]() |
4. Слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь |