Выстава дакументаў «Марыя Андэрсан»
25 студзеня 1870 года нарадзілася балерына, любіміца Пятра Ільіча Чайкоўскага і сяброўка Мацільды Кшэсінскай Марыя Карлаўна (Анісімаўна) Андэрсан (Васільева, Рытэр, Яраслаўцава). У 1918 — 1921 гадах яна выкладала балет у губернскім горадзе Віцебску.
Да 155-годдзя з дня нараджэння М. Андэрсан ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці арганізавана банерную выставу дакументаў з фондаў архіва; таксама выкарыстаны матэрыялы Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай бібліятэкі літаратуры «Санкт-Пецярбургская дзяржаўная тэатральная бібліятэка», артыкул Яніны Гуравой «Загадкавая Марыя Карлаўна Андэрсан (Васільева): матэрыялы да біяграфіі».