Удзел установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Барысаве» ў райана прафсаюзным ваенна-патрыятычным балі «Пад зорным небам лютага»

Раённы прафсаюзны ваенна-патрыятычны баль «Пад зорным небам лютага», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, 21 лютага адбыўся ў Палацы культуры ім. М.Горкага г.Барысава. У ім прыняла ўдзел старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Барысаве» Кочка Л.М. разам са сваім сынам курсантам 4 курса авіяцыйнага факультэта Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь. Яны перамаглі ў намінацыі «Самая крэатыўная пара».

 

1. На балі старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Барысаве» Кочка Л.М. разам са сваім сынам курсантам Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь.
2. Удзельнікі балю «Пад зорным небам лютага».
3. Удзельнікі балю танчаць вальс.