Прэзентацыя выставы «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…» да 90-годдзя Рыгора Барадуліна ў БДАМЛМ
24 лютага 2025 года, у дзень 90-годдзя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прэзентаваў літаратурна-дакументальную выставу «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…».
На мерапрыемства прыйшлі прыхільнікі творчасці Барадуліна, навучэнцы, даследчыкі, літаратуразнаўцы і яго сябры. Перад прысутнымі з прывітальным словам выступіла дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка.
Куратар выставы вядучы архівіст Наталля Мізон зрабіла акцэнт на канцэпцыі выставы – падабраныя дакументы паказваюць асобу вядомага паэта як у культурным кантэксце грамадства адпаведнага часу, так і праз філасофію яго стасункаў з сям’ёй і сябрамі.
Запрошаныя выступоўцы распавялі пра тое, што іх злучала з Рыгорам Іванавічам. Даследчыца сямейнага архіва Барадуліных Наталля Давыдзенка расказала, як ішла шматгадовая праца па выданні «Дзённікаў і запісаў» паэта і перадала ў фонды БДАМЛМ нядаўна выдадзеную кнігу «Пястачкі», а таксама падрыхтоўчыя матэрыялы да яе. Журналіст, фотакарэспандэнт, даследчык літаратуры Сяргей Шапран падзяліўся асабістымі ўспамінамі пра сустрэчы з народным паэтам. Галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран прадставіла публіцы новыя даследаванні аб жыццядзейнасці і творчасці Р.І. Барадуліна, якія падрыхтаваў лютаўскі выпуск часопіса да 90-годдзя паэта.
Мерапрыемства аздобілі песні на вершы Рыгора Барадуліна ў выкананні барда Алеся Камоцкага, сябра паэта, і рэжысёра Цэнтра студэнцкай творчасці, кіраўніка народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Алесі Сівохінай. Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі аднавіць няўлоўны свет пачуццяў і настрояў, якімі жыў вядомы паэт.
Фотаздымкі з мерапрыемства прадастаўлены фатографам, заслужаным журналістам Беларусі Юрыем Івановым.
![]() |
1. Куратар выставы вядучы архівіст Наталля Мізон |
![]() |
2. Падчас прэзентацыі выставы «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…» |
![]() |
3. Даследчыца сямейнага архіва Барадуліных Наталля Давыдзенка |
![]() |
4. Журналіст, даследчык літаратуры Сяргей Шапран |
![]() |
5. Галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран |
![]() |
6. Кіраўнік народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Алеся Сівохіна |
![]() |
7. Бард Алесь Камоцкі |